16 лютага 2021 года ў актавай зале Цэнтра творчасці «Эверэст» адбылася Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў гарадскога конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог» - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

 

16 лютага 2021 года ў актавай зале Цэнтра творчасці «Эверэст» г.Магілёва адбылася Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў гарадскога конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог», прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка, публіцыста, драматурга, кінасцэнарыста Уладзіміра Караткевіча.

Удзельнікамі конкурсу сталі больш за 130 чалавек з Магілёўскай і Гомельскай вобласці, дзеці і дарослыя ва ўзросце ад 6 год да 31 года. Арганізатарамі конкурсу выступілі Цэнтр творчасці «Эверэст» г.Магілёва, Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Магілёўскі гарвыканкам.

Сярод пераможцаў конкурсу:

 у намінацыі “Мастацкае слова” (узроставая катэгорыя 12-17 гадоў):

дыплом  II  ступені – Лагуціна Кацярына,  верш “Бацькаўшчына”;

 у намінацыі “Малюнкі” (узроставая катэгорыя 12-17 гадоў):

дыплом  IIІ ступенi – Саўчанка Аліна, малюнак “Дзікае паляванне караля Стаха”;

дыплом  IIІ ступенi – Камусенак Хрысціна, малюнак “Дзікае паляванне караля Стаха”;

 у намінацыі “Малюнкі” (узроставая катэгорыя 18-31 год):

дыплом  II  ступенi – Сівакова Анастасія, малюнак “Нават сцюжным зімовым вечарам”;

дыплом  IIІ ступенi – Маскалёва Анастасія, малюнак “Дзеці”;

дыплом  IIІ ступенi – Карпенка  Аліна, малюнак “Гісторыя з першым каханнем”.

Віншуем пераможцаў конкурсу і жадаем ім творчай самарэалізацыі і ўвасаблення новых ідэй!


MoodleВконтактеИнстаграмЭлектронные обращения

 

covid 19 4960657 960 720

 

sobranje 

2021year