21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

17 лютага навучэнцы каледжа групы ДО СШ-20 наведалі УК «Магілёўская абласная бібліятэка ім. У.І.Леніна», дзе прынялі ўдзел у літаратурным марафоне «Мая мова – мая спадчына», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Сярод удзельнікаў былі магілёўскія пісьменнікі, ветэраны, школьнікі і чытачы абласной бібліятэкі.

У прывітальным слове старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека акцэнтаваў увагу на любоў да радзімы, на неабходнасць захавання беларускай мовы, духоўнай каштоўнасці і жывой крыніцы беларускай культуры. Прысутныя з задавальненем паслухалі вершы на беларускай і рускай мовах ў выкананні членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Казекі, Уладзіміра Ясева, Валянціны Габрусевай, Віктара Кунцэвіча, Вольгі Бяловай, Марыны Сліўко, Жанны Усцінавай (Міус) і інш.

Старэйшы пісьменнік Магілёўскай вобласці, Віктар Іванавіч Арцем’еў пазнаёміў са сваімі кнігамі, прысвечанымі паэту Аляксею Пысіну, выданымі ў 2020 г. Ён таксама прачытаў верш «Дарогі франтавыя», складзены з радкоў пысінскіх вершаў.

У літаратурным марафоне прынялі удзел і нашы навучэнкі Ірына Карпенка (гр. ДО БШ-20), Дзіяна Піцякова (гр. ДО БШ-20), Марыя Афанасьева (гр. ДО БШ-20), Кацярына Лагуціна (гр. ТіГ-20) і Аліна Саўчанка (гр. ДО СШ-20) з вершамі паэтаў-ураджэнцаў Магілёўшчыны А. Зарыцкага, П. Прыходзькі, А. Пысіна, Н. Кавалёвай, прысвечаныя беларускай мове.

Завяршыў літаратурны марафон верш А. Казекі «Ёсць зямля, дзе анёлы з блакіту прадуць», прысвечаны адзінству беларускага народа. Ва ўсе часы беларуская літаратура і мова, як значная частка духоўнай культуры, спрыяе ўмацаванню дзяржаўнасці і яднанню народа нашай краіны.

Бібліятэкар А.У.Алданава


MoodleВконтактеИнстаграмЭлектронные обращения

 

covid 19 4960657 960 720

 

sobranje 

2021year