Дзень маці - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

 

Дзень маці – свята, прысвечанае самай роднай, дарагой і любімай жанчыне для кожнага чалавека – маці. Яна дорыць жыццё і магчымасць радавацца жыццю. Любоў маці бясконцая і бескарыслівая. Колькі б ні было сыну ці дачцэ гадоў, мама заўсёды клапоціцца, аберагае, дапамагае, падтрымлівае і вучыць.

15 кастрычніка супрацоўнікамі аддзела беларускай і краязнаўчай літаратуры была праведзена паэтыная гадзіна «Усё пачынаецца з маці», прысвечаная Дню маці. У выкананні Яны Падэрыс, Настассі Арон, Кацярыны Келбусавай, Кірыла Кандрацюка, Кацярыны Лапіцкай, Станіслава Швархалёва прагучалі вершы беларускіх пісьменнікаў прысвечаных самаму дарагому чалавеку на свеце – матулі. Падчас мерапрыемства прысутныя паслухалі верш «Балада маці» ў выкананні А.А. Куляшова; прагучалі запісы песень, прысвечанах маці.

Навучэнцамі каледжа была падрыхтавана выстава творчых работ, прысвечаная дню маці.

Бібліятэкар А.У. Алданава

Педагог-арганізатар А.У. Ігнаценка


MoodleВконтактеИнстаграмЭлектронные обращения

 

MP 

covid 19 4960657 960 720