15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

bezimeni 1 kopija 3

 

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – гэта дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ў Беларусі згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі ад 26 сакавіка 1998 года № 157. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх зносін. Канстытуцыя вызначае і замацоўвае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы, парадак фарміравання і кампетэнцыю органаў дзяржаўнай улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам і грамадзянамі. Яна ўключае 9 раздзелаў з 8 главамі і 146 артыкуламі, у якіх – вопыт папярэдніх пакаленняў, ключавых момантаў гісторыі, традыцыі і культурныя асаблівасці нашай краіны і народа. Само свята нясе ў сабе глыбокі змест, бо галоўны закон з’яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны, таму ён няспынна развіваецца разам з грамадствам.

Да гэтай падзеі у бібліятэцы каледжа арганізавана кніжная выстава «Я – грамадзянін Беларусі», на якой прадстаўлены кніжныя выданні, якія знаёмяць з вытокамі беларускага права, асновамі канстытуцыйнага ладу, а таксама тэкст Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Выстава дзейнічае да 31 сакавіка.