Па вуліцах старога Магілёва - СОЦИАЛЬНО-ГУМАНИТАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ

14 красавіка ў рамках Фэсцта экскурсаводаў адбылася  экскурсія “Па вуліцах старога Магілёва”, якую правеў на беларускай мове выкладчык нашага каледжа Карсакоў Дзмітрый Генадзьевіч. Галоўная мэта Фэсцта – пазнаёміць як мага больш людзей з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі. Падчас экскурсіі ўдзельнікі  пачулі гістарычныя факты пра побыт і звычкі магілёўцаў у XVI-XIX стг., наведалі месца, адкуль пачалася гісторыя Магілёва, таксама пачулі версіі паходжання назвы горада, даведаліся, як Магілёў паспеў пабыць цэнтрам і праваслаўя, і каталіцызму, сталі назіральнікамі сцэнкі з жыцця магілёўцаў мінулых стагоддзяў, якую прадэманстравалі ўдзельнікі аматарскага тэатральнага гуртка сацыяльна-гуманітарнага каледжа "Інтрыга".

 

Шунаева Валянціна Аляксееўна,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце